У гады вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гадоў абраз быў вывезены ў мястэчка Сакулка пад Беласток. Бернардынцы літоўскай правінцыі ўсяляк прапагандавалі культ абраза, а з пачатку XIX стагоддзя друкавалі яго на гравюры. Пасля ліквідацыі манастыра ў 1859 годзе папулярнасць абраза памяншаецца. І толькі з пачатку 1990-х гадоў адраджаецца яго культ, арганізуюцца паломніцтвы, прымеркаваныя да 2 ліпеня — дня каранацыі абраза. 2 ліпеня 1996 года папскі нунцый арцыбіскуп абвясціў папскае пасланне, у якім Маці Божая Будслаўская названая захавальніцай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Важным акцэнтам цяперашняга юбілею стане завяршэнне перэгрынацыі копіі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай па епархіях Беларусі. У прысутнасці папскага легата Жана-Луі Тарана ў Будславе з гэтай нагоды будуць асвечаныя крыж і памятны знак. Менавіта ад яго, як ад кардынала-пратадыякана, увесь свет пачуў знакамітае “Habemus Papam” 13 сакавіка 2013 года, калі ён абвясціў пра абранне Папы Францыска, інфармуе сайт catholic.by

Будслаўскі абраз Божай Маці з’яўляецца адным з найбольш шанаваных абразоў не толькі сярод каталікоў, але і сярод праваслаўных і ўніятаў Беларусі.


Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»