Яшчэ 8 тыс. «завалілі» моўныя тэсты і 13.3 тысячы (37%) не здолелі набраць мінімальны бал па фізіцы. Сціплыя вынікі вялікай долі абітурыентаў могуць весці да моцнага скарачэння і без таго зменшанага ў гэтым годзе набору ва ўніверсітэты.  

Матэматыку на мінімальныя для паступлення 15 балаў не ведае 24 з 76 тыс. зарэгістраваных на здачу гэтага тэсту ці каля траціны сёлетніх абітурыентаў. Фізіку не здольныя здаць на мінімальны бал нават болей за траціну абітурыентаў — 37% з 37.8 тыс. зарэгістраваных сёлета. Троху лепей вынікі па гісторыі Беларусі: набраць 20 балаў са 100 не здолелі каля 14% тых, хто здаваў, ці 2.5 тысячы.Абавязковыя тэсты па мовам— расейскай і беларускай — завалілі 8% і 5% абітурыентаў адпаведна. Нягледзячы на тое, што беларускую мову ведаюць лепей, толькі 6 чалавек набралі па гэтай дысцыпліне максімальныя сто балаў. Дарэчы, па матэматыцы сёлета ўсталяваны не толькі самы адмоўны ў гісторыі рэкорд нізкай здачы, але рэкорд па колькасці «стобальнікаў»: такіх знайшлося 146.

Арганізатары ЦТ гэтак сама як і Мінадукацыі «сціплыя лічбы» абітурыентаў не каментуюць. Аднак выснова з першых вынікаў відавочная: конкурс на паступленне ў ВНУ сёлета будзе яшчэ ніжэйшы, чым год таму. Узяць удзел у ім змогуць толькі 113.5 тыс. чалавек, але, найверагодней, гэтак лічба будзе падаць з-за правалаў абітурыентаў на іншых тэстах.

Агулам сёлета планавалася набрацьва ўніверсітэты троху болей за 72 тысячы чалавек (параўнайце з планам набору тры гады ў 100 тыс. чалавек) пры выпуску адзінаццатых класаў у 60 тыс. Аднак наўрад ці гэтая лічба будзе дасягнутая: вольныя бюджэтныя месцы застануцца ў многіх тэхнічных ВНУ, гледзячы па ўзроўні здачы матэматыкі і фізікі. Як і ў мінулыя гады, незанятымі апынуцца пазіцыі на філалагічных факультэтах педагагічных ВНУ. Трапіць на бюджэт стане лягчэй, бо «бясплатныя» месцы ў ВНУ асабліва не скарачалі.

Тых абітурыентаў, якія не набралі прахадныя балы ў ВНУ, чыноўнікі ўжо заклікалі падаваць дакументы ў каледжы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»