Вось такая памыйка “ўпрыгожвае” пасёлак Ждановічы па вуліцы Танкістаў, 8 каля сажалкі. Тут, як кажуць, поўны асартымент: кантэйнеры з харчовымі адыходамі, бруд, смецце… Людзі, якія праязджаюць побач, проста ў шокавым стане!

У Ждановічах пацукі са сметніка атакуюць хаты людзей

Адкуль узялася гэтая памыйка? Прыпаркоўваюцца вадзіцелі, скідваюць непатрэбшчыну абы куды. Адзін – старыя колы ў сажалку, другі – бытавыя адыходы ў кантэйнер і побач з ім.

Жыхары Ждановічаў распавядаюць, што з-за антысанітарыі ўжо і пацукі атакуць гаражы і хаты людзей.

У Ждановічах пацукі са сметніка атакуюць хаты людзей

Атрымліваецца, што нікому няма справы да памыйкі! Дык, калі мясцовае начальства сляпое, то можа зараз у чыноўнікаў нарэшце расплюшчацца вочы? Ці іх трэба прывесці да сметніка і тыцнуць носам, бы тое благое кацяня?

Пабачым, ці будзе нейкая рэакцыя…

Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»