Прайгралі тыя, хто не аформіў падпіску на другое паўгоддзе. Ведаем: некаторыя разлічвалі чытаць газету на нашым сайце. Не атрымаецца: з 2 ліпеня ўсе нумары “Народнай Волі” будуць выстаўляцца толькі праз два тыдні, для архіва, а не для аператыўнага азнаямлення з публікацыямі. Такім чынам чытачы-інтэрнэтчыкі пазбаўляюцца магчымасці чытаць у электронным варыянце публіцыстыку Святланы Калінкінай, Сямёна Букчына, знаёміцца з аналітыкай Барыса Жалібы, гутаркамі-разважаннямі Марыны Коктыш, Марыі Эйсмант, Георгія Чыгіра, Алеся Сівага, рэпартажамі Марыі Малевіч, Любові Лунёвай, цікавымі, змястоўнымі лістамі пазаштатных аўтараў…
Якое выйсце? А яно адно — пайсці на пошту і падпісацца на “Народную Волю”, з тым каб атрымліваць яе з 1 жніўня.
Газета “Народная Воля” і сайт рэдакцыі — розныя рэчы. З сённяшняга дня апошні будзе “круціцца” ў чыста інфармацыйным фармаце.
І сапраўды, выйгралі тыя, хто аформіў падпіску. Далучайцеся! Вас чакаюць у любым паштовым аддзяленні, у любым спецыялізаваным пункце “Белсаюздруку”.
Вы — з “Народнай Воляй”,
“Народная Воля” — з Вамі!
Рэдакцыя газеты “Народная Воля”.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!