“Добрый день, Инна. Приношу извенения за задержку ответов на вопросы – в гимназии горячая пора экзаменов. Освобожусь – напишу. С уважением Елена Шкулепа”.
Гэта афіцыйны адказ дырэктара брэсцкай гімназіі №4 на просьбу журналіста пракаментаваць факты фізічнага і маральнага гвалту з боку персанала школы ў дачыненні да вучняў пачатковых класаў. І нават такі адказ атрымаць удалося не адразу.

Тры мамы

У рэдакцыю “Брэсцкага кур’ера” ў пачатку мая звярнуліся мамы вучняў 3 класа гэтай гімназіі. Яшчэ па тэлефоне яны паведамілі, пра што будуць расказваць, – настаўнік фізічнай культуры перыядычна ўжывае фізічную сілу ў адносінах да дзяцей, а дырэктар закрывае на гэта вочы.

Шчыра кажучы, у гэта нават не надта паверылася. Ну як жа – гвалт на ўроках у дваццаць першым стагоддзі? Падумалася, што мамы хутчэй за ўсё занадта прыслухоўваюцца да фантазій дзяцей.

Аднак сустрэча і размова вочы ў вочы паказала, што сітуацыя насамрэч сур’ёзная. Для гэтага дастаткова было б і проста тых месцамі пранікнёных, месцамі абураных аповедаў пра дзеянні настаўніка, які наводзіць дысцыпліну сумніўнымі метадамі: каго за вуха пацягне, каму на носе сліўку зробіць, а каго і ўвогуле за нагу ўніз галавой падыме. Прынамсі, гэта і многае іншае дзеці пераказвалі сваім бацькам. Але што гэта не фантазіі, мамы маглі таксама даказаць – у адной з іх мелася медыцынская даведка, якая сведчыла пра наяўнасць траўмы носа яе сына, у другой – заключэнне псіхолага, дзе засведчана, што вучаніца 3 класа на ўроку фізкультуры перажыла стрэс. Трэцяя мама даведак не мела, бо да траўм там справа не дайшла, аднак пра факты фізічных пакаранняў у адносінах да яе сына яна дакладна ведала не толькі ад яго, але і яго аднакласнікаў.

Яшчэ і мышка

Мамы першапачаткова імкнуліся разабрацца ў сітуацыі без скандалаў у прэсе. Кожная з іх мела размову з дырэктарам установы Аленай Шкулепай і прасіла паўплываць на педагагічную культуру настаўніка. Але, па словах жанчын, дырэктар іх не пачула. У вусных размовах яна спасылалася на прафесійнасць настаўніка, на бурную фантазію дзяцей і саміх мам, а таксама казала нешта пра тое, што вучняў трэба выхоўваць у страху.

Адна з мам распавяла таксама пра такі выпадак з гімназічнага жыцця яе дачкі. Дзяўчынка, знаходзячыся ў групе падоўжанага дня, разам з аднакласнікамі знайшла ў будынку гімназіі маленькую мышку. Дзеці тут жа ўзялі яе ў рукі і пачалі гушкацца – прыгожая жывёлінка, чаму б не? Гэта пабачыла прыбіральшчыца і загадала дзецям вынесці мыш на ганак. Тыя так і зрабілі, вырашыўшы, што мыш адпускаюць на волю. У наступнае імгненне тэхнічная работніца растаптала мышку на вачах у 8-9-гадовых дзяцей. “Мама, сёння ў мяне быў найгоршы дзень у маім жыцці”, – паскардзілася дома чуйная дзяўчынка.

Мама накіравалася за тлумачэннямі ў адміністрацыю школы, напісала заяву і атрымала праз пэўны час адказ, што ўсё, пра што яна расказвае, – няпраўда. “Техничка отбросила его ногой дальше, но не растоптала ногой, как описываете вы”. Дырэктар таксама паведамляла, што з дзецьмі была праведзеная размова пра шкодных і карысных жывёл, падчас якой дзеці прыйшлі да пераканання, што грызуны – жывёлы шкодныя, і ў выпадку, калі яны заводзяцца ў памяшканні, іх неабходна знішчаць.

Нуль увагі на праблему

Сцяміўшы, што простымі перамовамі з адміністрацыяй гімназіі №4 не абысціся, троіца рашучых мам вырашыла перайсці да больш дзейсных метадаў абароны сваіх дзяцей. Адна з іх напісала падрабязны ліст дырэктару з пералічэннем канкрэтных фактаў і прэтэнзій да настаўніка фізкультуры (менавіта ў яе была даведка, якая сведчыла пра фізічнае пашкоджанне носа, што асабліва важна на фоне таго, што хлопчык займаецца спевамі), а ўсе разам яны падрыхтавалі зварот у пракуратуру з просьбай правесці адпаведную праверку.

Пакуль яны кансалідаваліся на агульнай праблеме, у гімназіі, па назіраннях мам і былога дырэктара гімназіі Анатоля Шэлеста, праводзілася праца іншага кшталту. Астатнім бацькам і вучням 3 класа ўсяляк прышчэплівалі “правільнае” меркаванне пра дзеянні настаўніка фізкультуры і пра нязручных бацькоў, якія павінны былі сябе адчуць вінаватымі ў тым, што паднялі буру ў шклянцы вады. Гэта пры тым, што настаўнік на бацькоўскім сходзе прызнаў, што дазволіў сабе ў адносінах да непаслухмянага вучня фізічнае пакаранне.

Няма кантакту

Пасля першай жа сустрэчы з бацькамі мы паспрабавалі даведацца пра меркаванне другога боку канфлікту. Звярнуліся да дырэктара, якая, як падавалася, мусіла быць зацікаўленай у агучванні сваёй пазіцыі.

Аднак гэта толькі здавалася. Першая тэлефонная размова адразу паказала, што дырэктар не разумее, што сядзіць не на троне ўласнага царства, а на дзяржаўнай пасадзе, ва ўстанове, якая мусіць быць адкрытай для грамадскасці. Дырэктар не спытала, якая праблема прымусіла яе патурбаваць. Яна адразу агучыла ўмовы: размаўляю толькі пры наяўнасці пісьмовага звароту бацькоў з пералікам прозвішчаў. Калі ж мы давялі, што журналісцкая этыка не дазваляе называць прозвішчы, калі людзі жадаюць заставацца неназванымі, яна запрасіла журналіста на ўрок фізкультуры, “каб мы самі ва ўсім упэўніліся”. Было смешна меркаваць, што на ўроку атрымаецца ў чымсьці ўпэўніцца, таму ад такой прапановы мы адмовіліся. Ды і ўрок фізкультуры, як прыватны выпадак, цікавіў мала – хацелася ведаць пазіцыю дырэктара пра дапушчальнасць гвалту ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе і пачуць, якім чынам яна разбіраецца ў інцыдэнце. Аднак ніякіх каментараў “БК” не атрымаў.

Тады мы накіраваліся ў гімназію, каб паспрабаваць пагутарыць з кіраўніком установы пры непасрэдным кантакце. Размова зноў не атрымалася, але да нейкага кансэнсусу мы ўсё ж прыйшлі. “БК” мусіў напісаць пытанні і адправіць па электроннай пошце, адрас якой дырэктар ўласнаручна напісала на паперцы. Пачакаўшы адказу дзён з 10, журналіст напісаў паўторны ліст на рэзервны адрас гімназіі, нагадаўшы кіраўніку, што пакінутыя яму законам 15 дзён ідуць з моманту першага мэйлу. Тады праз некалькі дзён прыйшоў адказ, працытаваны ў пачатку артыкула. Дарэчы, гарачая пара экзаменаў ужо прайшла, а часу патлумачыць грамадскасці, як выйшла, што на даверанай ёй тэрыторыі дзеюцца падобныя штукі, дарэктар так і не знайшла.

Куды дзеўся гуманізм?

Праўда, тлумачэнні адміністратара ўжо і не патрабуюцца, паколькі за гэты час праблему паспелі разабраць і адказаць на яе ў афіцыйных лістах розныя інстытуты, у тым ліку і сама дырэктар.

Пракуратура перанакіравала зварот бацькоў у аддзел адукацыі Маскоўскага раёна і аддзел унутраных спраў. На месцы праверку праводзіла інспектар па справах непаўналетніх. Адна з мам сцвярджае, і ў гэтым меркаванні яе падтрымлівае Анатоль Шэлест, што паводзіны інспектара выдавалі на тое, што яна мае загад на закрыццё справы. У прыклад яны прыводзяць шматлікія парушэнні падчас следства: некаторых дзяцей апытвалі без бацькоў, у прысутнасці дырэктара, якая з’яўляецца зацікаўленай асобай, і стваралі малым дзецям такую псіхалагічную сітуацыю, калі тыя разумелі, што казаць праўду – сабе даражэй. Мама, якая прысутнічала на допыце, апавядае, што інспектар ад пачатку пабудавала размову з дзяўчынкай у непрымальным тоне, каментуючы і ставячы пад сумненне яе паказанні.

Аднак і такое следства не змагло цалкам затушаваць агучаныя бацькамі факты. У афіцыйных адказах прызнаецца, што ў адносінах да аднаго хлопчыка ўжываліся фізічныя дзеянні з боку настаўніка, якія тут жа апраўдваюцца дрэннымі паводзінамі вучня на ўроку. Такім чынам сістэматычныя выпадкі рукапрыкладства ператварыліся ў эпізод, віну за які настаўнік нібыта не павінен несці, бо быў справакаваны непаслухмяным хлопчыкам. Педагог атрымаў усяго толькі заўвагу ад Алены Шкулепы, якая, нагадаем, раней не бачыла ніякай праблемы ў яго дзеяннях.

Пацвярджаецца ў афіцыйных адказах і выпадак з мышанём. З прыбіральшчыцай, як піша Алена Шкулепа, правялі гутарку. Сама дырэктар за першы ілжывы адказ адказнасці не панесла, ды і прыкрыццё парушэнняў правоў вучняў нічога ёй не каштавала.

З настальгіяй успамінаюць бацькі часы дырэктарства Шэлеста, які заўсёды кіраваўся прынцыпамі гуманістычнага выхавання дзяцей. Гэта знайшло адлюстраванне і ў дзейсным дагэтуль статуце гімназіі, дзе чорным па белым напісана, што ў адносінах да вучняў забараняецца прымяненне антыпедагагічных мер, метадаў фізічнага і псіхалагічнага гвалту, парушэнне норм педагагічнай этыкі.

І адваротнае не апраўдваецца нічым.

Постскрыптум

Ужо калі матэрыял стаяў на паласе, ад Алены Шкулепы прыйшоў запознены адказ. На жаль, там нічога не гаворыцца пра сітуацыю на ўроках фізкультуры, але погляды дырэктара на адукацыю выказаны. Цытуем ліст цалкам без каментараў.

“Начинала свою педагогическую деятельность с использования на практике взглядов таких педагогов, как Макаренко, Амоношвили, Кабуш, которые рассматривали гуманизацию как ключевой элемент педагогического мышления. В середине 90-х годов прошлого века, входила в творческую группу по формированию активной жизненной позиции учащихся, которая работала под руководством профессора В.Т. Кабуша. В проекте участвовали гимназии №№ 3,4 г. Бреста и школа № 32. Суть проекта – создание такой образовательной среды, где отношения в системе “учитель/ученик” направлены на установление связей сотрудничества. В основном документе гимназии – Уставе – утверждённом 23 августа 2011 года, определена основная цель (миссия) гимназии: формирование образа цельной, творческой и волевой личности, способной изменять себя и окружающий мир по законам красоты и гармонии, – и поставлены долговременные стратегические направления деятельности гимназии:
гуманизация образования;
повышение качественного уровня образования.

Безусловно, планируя работу гимназии на 2012/2013учебный год, я, как вновьназначенный директор, исходила из положений, определённых Уставом гимназии и опыта своей работы в таких учреждениях, как гимназия № 3 и гимназия №5 г. Бреста, где единство общекультурного, социально нравственного и профессионального развития личности стояло во главе работы педагогического коллектива. Для меня как учителя, а сейчас и руководителя, важным в определении цели работы гимназии является ориентация на развитие личности. Чем гармоничнее будет общекультурное, социально-нравственное и профессиональное развитие личности, тем более свободным и творческим будет становиться человек. Образование будет удовлетворять личные запросы, если оно, согласно Л.С.Выготскому, ориентировано на “зону ближайшего развития”, то есть на психические функции, которые уже созрели у ребенка и готовы к дальнейшему развитию.

Сегодня в гимназии сохранена реальная возможность дать ребёнку овладеть не только базовыми знаниями, но и общечеловеческой культурой, на основе которой возможно развитие всех сторон личности, учет ее субъективных потребностей и объективных условий, связанных с материальной базой и кадровым потенциалом образования. Человек как самоцель развития, как критерий оценки социального процесса представляет собой гуманистический идеал происходящих в стране преобразований. В своей работе сегодня гимназия делает акцент на успешную социализацию учащегося, т.е. отношение к каждому человеку как к самостоятельной ценности, а не как к средству для достижения своих целей.

Идеи гимназии как единой семьи сохранены, традиции поддерживаются и развиваются. Взгляды Шелеста А.А. на воспитание и образование, основанные на учении Амоношвили, разделяю. Традиции школы № 21 и образованной на её базе гимназии уважаю и поддерживаю. Но время не стоит на месте и, безусловно, по согласованию с Советом гимназии буду привнесены и нововведения, которые базируются на принципах гуманизма.

По факту «растоптанной техработником мыши» сообщаю, что в соответствии с пунктом 5. Постановления Главного государственного санитарного врача Республики Беларусь от 23 августа2002 г. №54 “Об утверждении санитарных правил об организации и проведении мероприятий по уничтожению грызунов, бытовых насекомых, комаров подвальных помещений” «все юридические и физические лица обязаны принимать меры по борьбе с грызунами и насекомыми в зданиях и сооружениях, принадлежащих на праве собственности или в арендуемых, предназначенных для проживания, трудовой деятельности или временного пребывания людей…». На основании гл.8. ст.146 Санитарных норм и правил «Требования для учреждений общего среднего образования», утверждённых Постановлением Министерства здравоохранения Республики Беларусь 27 декабря 2012 № 206, «дезинфекция, дезинсекция и дератизация в учреждениях образования проводится в соответствии с требованиями:

– санитарных норм и правил, устанавливающих порядок осуществления дезинфекционной деятельности;

– актов законодательства Республики Беларусь, регламентирующих дезинфекционную, дезинсекционную и дератизационную деятельность.

Дератизационные и дезинсекционные мероприятия должны проводиться в отсутствие учащихся». Данные мероприятия в соответствии с СанПиН проводились в гимназии на весенних каникулах, и мышонок, который был обнаружен ребёнком, представлял собой угрозу безопасности учащихся гимназии, так как был уже полуживой от отравы.

С уборщиком Вишневецкой Н.В. была проведена беседа, в ходе которой разъяснено, что нельзя уничтожать мышей при детях”.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»