Паводле аднаго з бацькоў, Уладзіміра Вялічкіна, па-ранейшаму на сайце кансульства зарэгістравацца немагчыма. Гэта можна зрабіць толькі праз турыстычнае бюро, у якім толькі за запаўненне анкеты трэба заплаціць 200 тысячаў рублёў:
– Калі мы спрабавалі падаць незарэгістраваныя анкеты напярэдадні новага года, нам адмовілі, сказаўшы: “Спачатку зарэгіструйце гэтыя анкеты, а потым прыйдзеце”. Зарэгістраваць такую колькасць – 10 чалавек, тэхнічна немагчыма. Зварот у турбюро бюджэт нашага класа проста не вытрымае. У нас была запланавана сустрэча з польскімі сябрамі напярэдадні Нараджэння Хрыстова, але Цуда на Каляды не адбылося. Цяпер мы маем тую самую праблему.
Пакуль бацькі намагаліся зарэгістравацца – скончыўся тэрмін запрашэння. Цяпер некаму трэба ехаць за новым запрашэннем, кажа Уладзімір Вялічкін.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!