Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у адным з аўтамабіляў польскія мытнікі выявілі падазроны груз. Інцыдэнт не звязаны з сённяшняй хваляй паведамленняў пра закладзеныя бомбы ў розных гарадах Польшчы.
Вядома, што падазроны аўтамабіль заехаў у Польшчу з Беларусі. Кіраваў ім польскі грамадзянін.
Польскія мытнікі шукалі кантрабандныя цыгарэты. Падчас дагляду аўтамабіля ў бензабаку быў выяўлены электрамагніт. Кіроўца сказаў, што не ведае, адкуль ён там з’явіўся. Пасля гэтага правялі эвакуацыю.
Службовы сабака не знайшоў у аўтамабілі выбухоўкі. На месца здарэння выклікалі піратэхнікаў, але і яны не знайшлі нічога падазронага.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!