Пантыфік зрабіў такую заяву, прымаючы апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.
Папа Рымскі папрасіў перадаць ягоную салідарнасць і вялікую сімпатыю да Беларусі, асабліва да тых, хто пакутуе, перадае сайт catholic.by.
Папа таксама адзначыў, што вельмі рады выказаць сваю салідарнасьць з Беларуссю праз візит свайго легата, кардынала Жана-Луі Тарана.
Пантыфік паабяцаў, што будзе маліцца аб паспяховым выкананні місіі кардынала. Ён дабраславіў католікаў Беларусі і папрасіў таксама перадаць прывітанні ўсім беларусам, а асабліва братам праваслаўнай царквы.
Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцьці перадаў папу Францішку прывітанні ад кіраўніцтва Беларусі і беларускага народу.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!