У гэты дзень работнікі працоўных калектываў былі заняты звычайнымі справамі, а таксама добраўпарадкаваннем сваіх устаноў і тэрыторый.

Заробак за гэты дзень плануецца накіраваць на ўзвядзенне новага будынка цэнтральнай раённай бальніцы.

Будаваць бальніцу сталі ў пачатку 1990-х, потым кінулі. Цяпер узяліся дабудоўваць, ды не хапае грошай, піша сайт Westki.info.

Дарэчы, падобна на тое, што ўлады Віцебшчыны неяк нездарова ўпадабалі суботнікі. 22 чэрвеня, згодна з рашэннем Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, бесплатна працаваць будзе абласны цэнтр. Як гаворыцца ў дакуменце, ён прыняты гарвыканкамам для падтрымкі ініцыятывы шэрагу працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый горада, для навядзення парадку і добраўпарадкавання Віцебска, а таксама падрыхтоўкі да правядзення Дня горада і Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар”.

Зрэшты, як перадаюць “Народныя Навіны Віцебска”, некаторыя працоўныя калектывы адпрацавалі суботнік учора.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»