Дзеці былі знойдзены ў вёсцы Пракісель суседняга Рэчыцкага раёна ў сваякоў.

Першапачаткова дзеці адправіліся на рыбалку, але вырашылі дадому не вяртацца. Трывогу паднялі настаўнікі. Дзяцей шукалі міліцыянеры, памежнікі, педагогі школы. У дзяўчынкі з сабой быў мабільны тэлефон, але на кантакт яна не ішла.
Дзеці ведалі, што іх шукаюць, але хаваліся.

Як паведаміў начальнік Лоеўскага РАУС Уладзімір Бухаўцоў, зараз міліцыя праводзіць праверку па факце сыходу дзяцей з дому, прычынай якога, паводле іх слоў, стала неспрыяльная сітуацыя ў сям’і.

Як паведамілі ў Колпеньскай школе, бацькі хлопчыка і дзяўчынкі, якія выхоўваюцца ў розных сем’ях, знаходзяцца на ўліку як непаспяховыя. Калі хлопчык не прыйшоў у школу, бацькі сказалі настаўнікам, што ён пайшоў на рыбалку. Калі ён не з’явіўся ў школе і наступным днём, бацькі паведамілі, што не ведаюць, дзе сын, і не шукалі яго, бо занятыя пасадкай бульбы.

Першую ноч дзеці правялі ў знаёмых у суседняй вёсцы, а затым адправіліся пешкі да бабулі ў вёску Пракісель Рэчыцкага раёна, прыкладна за 40 кіламетраў ад дома.

Аднак дабраўшыся да вёскі, дзеці пайшлі не да бабулі, а да дзядзькі, які жывн па суседстве, дзе іх і знайшла міліцыя. Дадому яны вяртацца не хацелі і напісалі заяву, каб іх забралі ў прытулак.

Пакуль дзеці часова знаходзяцца ў прытулку (сацыяльна-педагагічным цэнтры).

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»