Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы запатрабавала ад ваяводаў справаздачы пра стан пешых памежных пераходаў з мэтай павелічэньня іх колькасьці.
Як паведаміла намесьніца дырэктара аддзела інфраструктуры ў Ваяводзкай управе ў Беластоку Эва Стаховіч, на Падляшы магчымым стане перасячэньне мяжы пешшу толькі ў Кузьніцы і ў будучыні ў Палоўцах.
„У нас засталіся толькі два пераходы. У Кузьніцы мадэрнізацыю ажыцьцявім да канца года, і пешы рух будзе магчымы, бо тут інфраструтура патрабуе толькі невялікіх зьменаў. А ў Полаўцах ідзе будаўніцтва, інфраструктура ўжо створана. Таму як толькі пераход у Палоўцах-Пясчатцы пачне працаваць, пешы рух адразу можна пачынаць. Застаецца пытаньне толькі ў Баброўніках”, – сказала намесьніца дырэктара аддзела інфраструктуры ў Ваяводзкай управе ў Беластоку Эва Стаховіч.
Памежны пераход у Баброўніках пралягае па мосьце й трэба будаваць паралельны мост для пешаходаў. Цяпер на Падляшы пешшу свабодна можна перасякаць польска-беларускую мяжу ў Белавескай пушчы й з дапамогай воднага траспарту па Аўгустоўскім канале.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!