Плануюцца штрафныя санкцыі ў дачыненні да асоб, якія публікуюць у байнэце рэцэпты вырабу выбухоўкі.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўству Эдуард Сянькевіч заявіў:

– Час ужо надышоў абмяжоўваць распаўсюд такіх методык. Адсочваць распаўсюджвальнікаў гэтай інфармацыі будуць спецыяльныя органы – КДБ і МУС, да адміністрацыйнай адказнасці парушальнікі будуць прыцягвацца судамі.

За распаўсюд методык выбуховых прылад штраф для фізічных асоб складзе ад 10 да 50 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў – ад 50 да 100 базавых велічынь (адна базавая велічыня складае 100 тысяч беларускіх рублёў).

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»