На думку аналітыка неабходна як мага хутчэй заключыць пагадненне аб рэадмісіі.

Пагадненні аб рэадмісіі паміж ЕС і трэцімі краінамі накладаюць абавязацельствы на дзяржавы прыняць назад сваіх грамадзян, грамадзян трэціх краін і асоб без грамадзянства, якія незаконна трапілі на тэрыторыю адной з краінаў, ці застаюцца там без законных падставаў, калі яны трапілі з тэрыторыі іншай краіны, з якой заключана пагадненне. Важнасць пытання аб рэадмісіі паміж Еўрасаюзам і Беларуссю складаецца ў тым, што ЕС увязвае яго са спрашчэннем візавага рэжыму.

Нягледзячы на тое, што Беларусь не мае двухбаковых пагадненняў аб рэадмісіі ні з адной краінай ЕС, альбо іншай краінай, на якую распаўсюджваецца Шэнгенскае пагадненне (Нарвегія, Ісландыя, Швейцарыя, Ліхтэнштэйн), з іх тэрыторыі штогод высылаюць да 2000 грамадзян Беларусі. У той жа час міжнароднае права не абавязвае дзяржавы прымаць асоб без грамадзянства і грамадзян іншых краін, якія праехалі тэрыторыю дзяржавы транзітам, накіроўваючыся ў краіну прызначэння. Менавіта рэадмісія гэтай катэгорыі асоб звычайна з’яўляецца каменем перапоны ў перагаворным працэсе паміж ЕС і трэцімі краінамі.

Асноўная выснова даследавання Андрэя Елісеева заключаецца ў тым, што афіцыйны Мінск празмерна перабольшвае негатыўныя наступствы ад дзеяння патэнцыйнага пагаднення аб рэадмісіі з ЕС.

Уяўляецца, што ў рамках пагаднення аб рэадмісіі з ЕС колькасць грамадзян трэціх краін і асоб без грамадзянства, якіх штогод прымае Беларусь, не перавышала б 100-200 чалавек, а хутчэй складала б некалькі дзясяткаў чалавек.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»