Вежавы кран, які знаходзіўся на тэрыторыі будоўлі, быў на рамонце. Прадстаўнік фірмы-падрадчыка паведаміў Следчаму камітэту Расіі па Маскоўскай вобласці, што адзін з будаўнікоў, які знаходзіўся ў гэты дзень не на працы, самастойна пракраўся на аб’ект. Ён падняўся ў кабіну крана, завёў яго і пачаў рух. Кран сышоў з рэек і зваліўся паміж дамамі.
Ад атрыманых траўмаў рабочы памёр на месцы здарэння. У яго знайшлі дакументы грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 1944 года нараджэння. Прозвішча нашага суайчынніка пакуль не называецца.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!