Спачатку, як распавяла прэс-службе ГА “БАЖ” сама Марыя Малевіч, яе запрасілі на мерапрыемства. Пазней ператэлефанавалі і папрасілі не прыходзіць, спасылаючыся на прысутнасць чыноўнікаў і магчымыя вострыя пытанні з боку выдання.

На просьбу прэс-службы ГА “БАЖ” пракаментаваць сітуацыю адказны за акрэдытацыю на фестываль Андрэй Кірыенка назваў дзеянні журналісткі “неадэкватнымі” і ад далейшых каментароў адмовіўся.

Сама ж Марыя Малевіч не выключае, што падасць у суд на арганізатараў: па-першае – за адмову ў акрэдытацыі, а па-другое – за абразу.

Удзел у сырным фэсце возьмуць вядучыя вытворцы сырнай прадукцыі Беларусі, а скандал з адмовай журналістцы ў акрэдытацыі можа не найлепшым чынам адбіцца на іх рэпутацыі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»