“Сябры! Звяртаемся да Вас: тым, хто нас падтрымлівае, дапамагае і проста спачувае!

У нас ёсць дзве навіны: сумная і зусім невясёлая. Першая: тое месца, у якім мы цяпер арандуем плошчу і склад, зачыняецца праз месяц. Другая навіна (якая вынікае з першай): становіцца пад пагрозу само існаванне праекта «KaliLaska». На працягу чэрвеня нам неабходна знайсці памяшканне для крамы і склада” – такое паведамленне пакінулі мадэратары праекта ў сацыяльных сетках.

Зараз крама, у якой пакупік сам усталёўвае кошт на рэчы, а ўсе сабраныя сродкі ідуць на дабрачыннасць, месціцца ў прамысловым будынку на праспекце Незалежнасці.

Сутнасць крамы “Каліласка” у тым, каб дапамагчы людзям у цяжкім матэр’яльным стане і даць другое жаццё для рэчаў. Праект праіснаваў усяго два месяцы, але зараз знаходзіцца пад пагрозай.

Арганізатары “Каліласкі” просяць усіх чулых людзей далучыцца да пошука новага памяшкання, каб ідэя дабрачынных крам не знікла з Беларусі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»