У апытанні Гэлапа 36% сінгапурцаў адказалі, што адчуваюць станоўчыя і адмоўныя эмоцыі штодзённа. Гэты вынік аказаўся самым нізкім сярод больш чым 150 краін, у якіх сацыёлагі Гэлапа праводзілі свой дослед.
Гэты рэйтынг эмацыйнасці народаў свету служба Гэлап зрабіла, задаючы пытанні пра тое, ці рэспандэнты адчувалі якую-небудзь з названых пяці станоўчых і пяці адмоўных эмоцый папярэдняга дня. Да станоўчых эмоцый былі залічаныя: адчуванне, што вы добра адпачылі; адчуванне, што іншыя да вас ставіліся з пашанай; адчуваньне задавальнення; рэагаванне на свет усмешкай і смехам; адчуванне што вы навучыліся або зрабілі нешта цікавае. Да адмоўных эмоцый былі залічаныя адчуванні: гневу, стрэсу, смутку, болю і трывогі. Рэйтынг эмацыйнасці Гэлап вызначыў, беручы пад увагу адсотак рэспандэнтаў, якія сказалі, што адчувалі ўсе з 10 пералічаных эмоцый.
Найбольш эмацыйным народам свету аказаліся філіпінцы (60% адчуваюць штодзённа названыя вышэй станоўчыя і адмоўныя эмоцыі). Эмацыйнымі, паводле гэтага апытання, з’яўляюцца таксама людзі ў Сальвадоры (57%), Бахрэйне (56%), Амане (55%), Калумбіі (55%).
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!