Планавалася, што беларускія грамадзяне будуць мець магчымасць цягам двух дзён запаўняць анкеты для атрымання візы. Але…
У першы ж дзень, літаральна праз некалькі хвілінаў пасля таго, як пачалася рэгістрацыя анкет, сайт консульства стаў недаступным і “завіс”. І нават у панядзелак сайт консульства не працаваў. Што адбылося?
Прэс-сакратар Пасольства Рэспублікі Польшча Себасцьян Ожэл паведаміў “Народнай Волі”: “Ніякага тэхнічнага збою не было. Прычына – вялікая зацікаўленасць беларусаў”.
Аказваецца, ахвотных атрымаць візу ў Польшчу было столькі, што анкеты разышліся літаральна за 15 хвілін.
“Пакуль мы не можам назваць дакладную дату запуска наступнай рэгістрацыі, але гэта будзе недзе цягам месяца, — гаворыць Себасцьян Ожэл. — Трэба сачыць за інфармацыяй на нашым сайце”.
Такім чынам, відавочна, што колькасць жадаючых атрымаць запаветную візу перавышае магчымасці польскага пасольства. І з пачаткам сезону адпускоў патрэба ў візах будзе толькі ўзрастаць.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!