Яны выступілі супраць высокіх штрафаў за незаконныя перавозкі грузаў праз мяжу.

Людзі патрабавалі выразных правілаў па перавозцы тавара, асабліва што тычыцца паліва і цыгарэтаў. Кіроўцы таксама патрабуюць, каб штрафы, якія ў апошнія гады рэзка ўзраслі, былі нашмат ніжэйшымі.

Пратэст на мяжы

Некалькі дзён таму на сайце Бяла-Падляскай мытні з’явілася інфармацыя аб тым, што плануецца прыняць меры, накіраваныя на ліквідацыю камерцыйнага імпарту паліва з суседніх краін (зразумела, што на ўвазе маецца Беларусь). У ёй гаворыцца, што кантрабанда цыгарэт, спіртнога і паліва становіцца сталай крыніцай прыбытку для многіх грамадзян як Польшчы, так і сумежных краін. Такая сітуацыя не можа быць дапушчальнай, у сувязі з гэтым у бліжэйшы час, магчыма, будуць прыняты абмежавальныя меры, зазначалася ў паведамленні мытні.

Зараз штрафы за кантрабанду вагаюцца ў межах ад 170 да 3200 долараў.

Як паведамляе сайт Бяло-Пaдлясскa, пратэст не парушыў рэжым руху на мяжы. Пратэставалі вадзіцелі, якія на незаконнай перавозцы грузаў трапляліся не аднаразова.

Пратэст на мяжы

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»