У парадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі розных краінаў са сваімі нацыянальнымі сцягамі. Беларусы прыйшлі на парад пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Беларускіх сцягоў на шэсці было хіба што найбольш з усіх.
Перад гэтым з заклікам узяць з сабой на парад нацыянальныя сцягі выступіла “Беларуская Нацыянальная Памяць”. “Беларусь — еўрапейская краіна! Выйдзем на Парад з нашымі сцягамі! Гуртуемся вакол бел-чырвона-белага штандара, які вярнуўся з Чэмпіянату свету па хакею ў Стакгольме!” — гаварылася ў звароце арганізацыі.
Парад Шумана праводзіцца штогод з 1993 года. Назву ён атрымаў у гонар ідэолага стварэння Еўрапейскага Саюза — былога міністра замежных справаў Францыі Рабера Шумана.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!