Сталічныя ўладальнікі сабак распаўсюджваюць інфармацыю аб тым, што нехта раскідвае па горадзе смяротны пачастунак для сабак і катоў. Невялікія кавалачкі сыра і мяса “атручаны” абрэзанымі цвікамі. Паведамленні аб небяспецы прыходзяць з усіх канцоў Мінска. Верагодна, працуе не адзін чалавек, а цэлая група.

Мінскія ўладальнікі хатніх жывёл у сацыяльных сетках ужо паабяцалі знаходлівым жывадзёрам шмат “прыемных” сюрпрызаў, калі сустрэнуць іх на вуліцы.
Пачастунак з цвікам — вельмі небяспечная рэч. Сабака ці кот, праглынуўшы такі кавалачак могуць пашкодзіць унутраныя органы і памерці ў страшэнных пакутах.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»