Да такой высновы прыйшла даследчыца BISS Алена Арцёменка на падставе апытанняў, праведзеных беларускімі незалежнымі сацыёлагамі.

Адначасова беларусы не спадзяюцца ні на чыноўнікаў, ні на кіраўнікоў прадпрыемстваў, а схільныя думаць, што залогам развіцця эканомікі з’яўляецца прыцягненне замежнага капіталу.

Па выніках сакавіцкага апытання НІСЭПД, для большасці беларусаў стаў відавочны дэфіцыт кваліфікаваных кадраў, якія маглі б праводзіць мадэрнізацыю.

Другой высновай, якую можна зрабіць па выніках апытання, з’яўляецца паступовая пераарыентацыя эканамічных каштоўнасцяў насельніцтва. Беларусы аддаюць перавагу рынкавай эканоміцы з нязначным дзяржаўным рэгуляваннем. У большасці сваёй яны не разлічваюць на дзяржаву ў павышэнні дабрабыту, а маюць патрэбу ў тым, каб магчымасць зарабіць была ў тых, хто да гэтага імкнецца.

Алена Арцёменка лічыць, што Аляксандру Лукашэнку не варта чакаць росту электаральнага рэйтынгу і ўзроўню даверу грамадзян, і што ў цэлым грамадскае меркаванне па палітычных пытаннях наўрад ці будзе істотна мяняцца ў бліжэйшы час.

Таксама варта адзначыць, што беларусы адэкватна ацэньваюць становішча ў эканоміцы і ўласны матэрыяльны дабрабыт: дынаміка ацэнак адпавядае бягучай сітуацыі.

Верагодна, з усведамленнем неабходнасці пераходу да рынкавай эканомікі звязана ўстойлівае замацаванне геапалітычнага выбару на карысць еўрапейскай інтэграцыі. Даследчыца параўнала сёлятнія вынікі з сакавіком 2012 г., калі прарасейскія арыентацыі дасягнулі свайго максімуму, і прыйшла да высновы, што насельніцтва не адчувае станоўчай дынамікі ў адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, а еўрапейскі выбар адпавядае эканамічным каштоўнасцям.

Любоў Лунёва

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»