Сёння лічыцца, што забяспечыць сабе бязбеднае існаванне можна, авалодаўшы прафесіяй праграміста. На худы канец — фінансіста. Між тым практыка паказвае, што краіне не хапае людзей з куды больш звыклымі спецыялізацыямі.

Як стала вядома “Народнай Волі”, самымі актуальнымі вакансіямі ў Віцебску з’яўляюцца месцы грузчыкаў і гандляроў. Таксама адчуваецца недахоп працоўных на прамысловых прадпрыемствах, у транспартнай сферы, сувязі. І гэта з улікам таго, што многія прадпрыемствы гатовы наняць людзей на цалкам прыстойных умовах. Швачкам, напрыклад, прапануюць заробкі да 4–4,5 мільёна рублёў плюс сацыяльны пакет, а вадзіцелю міжнародных рэйсаў згодны плаціць да 8 мільёнаў. Затое балетмайстру прапануюць усяго 1,5 мільёна, столькі ж абяцаюць дзяжурнаму на атракцыёнах.

У рэгіёне моцна адчуваецца адток кадраў — людзі шукаюць працу за мяжой. Прадстаўнікі бізнесу і кіраўніцтва вобласці нават абмеркавалі магчымасць адмаўляць такім беларусам у некаторых сацыяльных сферах. Падаткаў у казну яны не ўносяць, а дабротамі карыстаюцца нараўне з іншымі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»