Згодна з паведамленнем сайта tomin.by, на продаж выстаўлена прыватная паркоўка для аўтамабіляў, што знаходзіцца ў центры горада. Для жыхароў бліжэйшых дамоў гэтае рашэнне — сапраўдная праблема. Ставіць машыны ў цэнтры няма куды, нават на газонах і клумбах няма дзе прытуліцца. Між тым уладальнікі аўтастаянкі паведамілі, што сёння нерэнтабельна ўтрымліваць такі бізнес. Паводле некаторай інфармацыі, на гэтай пляцоўцы могуць пабудаваць казіно.

Жыхары абласнога цэнтра такім становішчам незадаволены, але нічога змяніць не могуць. Самыя здагадлівыя “забіваюць” месцы на грамадскіх паркоўках у дварах. Аўтамабілісты ставяць агароджы, такім чынам “прыватызуючы” месцы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»