Па словах мясцовых ляснічых, заморы на гэтым возеры здараліся і раней. Ды толькі на гэты раз сітуацыя вельмі сур’ёзная — загінула каля 90% рыбы. Становішча можна было б палепшыць, прарубіўшы некалькі лунак у лёдзе, але людзі не паспелі з дапамогай. Справа ўскладнілася тым, што возера знаходзіцца на самай мяжы з Літвой і часткова — на тэрыторыі Еўрасаюза.
Усё, што можна зрабіць зараз, — сабраць памерлую рыбу, каб яна не гніла ў вадаёме. Зараз справа за мясцовымі ўладамі. Справа ў тым, што людзі не могуць вольна збіраць рыбу ў пагранічнай зоне нават з добрымі намерамі.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!