У рашэнні за подпісам намесніка міністра інфармацыі Уладзіміра Матусевіча адзначаецца, што рэдакцыя нібыта не ўказала інфармацыю аб перапрызначэнні галоўным рэдактарам Валера Булгакава. У сваю чаргу аўтары часопісу называюць рашэнне рэпрэсіўным, накіраваным на знішчэнне выдання, паведамляе прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналистаў”.
“Міністэрства інфармацыі робіць усё магчымае, каб часопіс канчаткова спыніў выхад. Чыноўнікі прыкладаюць усе намаганні, кожны раз адмаўляючы рэдакцыі на ўсё новых і новым падставах. Але мы не намераныя спыняцца і падамо дакументы наноў”, – гавораць у рэдакцыі выдання.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!