Падчас лекцыі доктар Кейстуціс Барткявічус  і доктар Юрга Ёнуцітэ распавядуць пра досвед Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага і магчымасці атрымання сучаснай адукацыі ў Літве, у тым ліку для беларусаў.

Асаблівая ўвага будзе нададзена праграмам па сацыяльных і палітычных навуках з навучаннем на ангельскай мове. Гэтыя галіны з’яўляюцца галоўнай рысай, якая вылучае Універсітэт Вітаўта Вялікага сярод іншых універсітэтаў Літвы – менавіта тут ствараюцца найбольш інавацыйныя школы і даследчыя накірункі, мэта якіх -шматбаковае вывучэнне сучаснай Еўропы і сусветных працэсаў. Пры гэтым адукацыйныя практыкі адпавядаюць шматграннай навуковай дзейнасці ўніверсітэта.

Падчас лекцыі будзе прадстаўлены змест каля дзесяці праграм па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах, будзе мажлівасць больш падрабязна даведацца пра розныя тэхнічныя дэталі датычна паступлення, навучання  і магчымасці атрымання стыпендыі.

Лекцыя адбудзецца сёння, 19 красавіка, у канферэнц-зале гатэля Crowne Plaza у 18.00.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»