Кампанія стартуе 20 красавіка. Усе ахвотныя могуць сабрацца, каб супольна садзіць дрэвы на сталічных вуліцах.

Арганізатары кампаніі кажуць: “Мы бачым, як мінскія ўлады знішчаюць паркі і зялёныя зоны. Неабходна бараніць тыя кавалкі жывой прыроды, што яшчэ захаваліся ў горадзе. Але таксама трэба памятаць, што будучыня горада залежыць не толькі ад уладаў, але і ад кожнай мінскай сям’і, ад кожнага мінчаніна. Калі кожная мінская сям’я за год пасадзіць хаця б адно дрэва, Мінск па-сапраўднаму стане зялёным горадам! Усе мы хочам жыць у прыгожым горадзе і дыхаць чыстым паветрам”.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»