Карціна, калі аўтамабілі стаяць пад забараняючым знакам, ці амаль на пешаходных пераходах, ці побач з прыпынкамі грамадскага транспарту, стала звычайнай для двухмільённага горада. Прычым, у новых мікрараёнах паркавацца яшчэ складаней, чым у цэнтры сталіцы.

Аўтаўладальнік, машыну якога эвакуатар даставіў на штрафную стаянку, мусіць заплаціць 380 000 рублёў за саму працэдуру эвакуацыі транспартнага сродка, 100 000 рублёў штрафа ды яшчэ сутачныя 50 000 рублёў за месца на штрафстаянцы (незалежна ад таго – 5 хвілінаў прастаяла машына ці цэлыя суткі). Гэта ў тым выпадку, калі эвакуацыю заўважылі менавіта ў гэты дзень і заплацілі грошы. У іншым выпадку з кожнымі новымі суткамі сума будзе павялічвацца.

У сацыяльных сетках ўладальнікі аўтамабіляў з аўтаматычнай каробкай перадач скардзіліся, што “аўтамат” псаваўся падчас эвакуацыі. Сёння ж на вуліцы Беларускай эвакуатар пашкодзіў люстэрка, крыло і бампер Peugeot.

Аўтаўладальнікі крытычна выказваюцца наконт рэйдаў ДАІ, бо лічаць, што карнымі мерамі можна толькі папаўняць бюджэт. Але праблему трэба вырашаць кардынальна: вызначыць адмысловыя месцы для парковак, а падчас будаўніцтва ўлічваць, што ў дамах будуць жыць людзі, якія будуць карыстацца прыватным транспартам і г.д. 

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»