У кожную каманду ўвайшло тры чалавека. Блогераў прадстаўляла пераможца конкурсу “Смак вясны” кампаніі “Рэстарацыя” Анастасія Статкевіч, блогер, намеснік галоўнага рэдактара газеты “Транспартны веснік” Юлія Бекер, блогер і рэдактар парталу аб беларускай модзе Pret-a-portal.by Вольга Жадзеева.

У каманду журналістаў увайшлі: спецыяльны карэспандэнт газет “Вечерний Минск” і “Минский курьер”, вядучая рубрыкі “Гурман” Ірына Сцех-Санкевіч, журналіст Telegraf.by Арына Лісецкая, рэпарцёр “Народнай Волі” Марыя Малевіч.

З набору прадуктаў прэміум-класа, што прадставіла кампанія “Рэстарацыя”, кожная каманда мусіла выбраць 15 неабходных. З іх ужо трэба было стварыць яркія, смачныя і здаровыя стравы. Прычым апошні крытэрый быў вельмі важным — тэма конкурсу гучала як “Здаровае харчаванне”.

Дзве гадзіны пад пільным вокам журы і гасцей канкурсанты ажыццяўлялі свае кулінарныя фантазіі. У выніку высветлілася, што журналістам і блогерам няма чаго дзяліць — узровень паварскога майстэрства ва ўсіх аднолькавы. Таму у конкурсе была аб’яўлена сяброўская “нічыя”.

На нажах: журналісты супраць блогераў (фота)

На нажах: журналісты супраць блогераў (фота)

На нажах: журналісты супраць блогераў (фота)

На нажах: журналісты супраць блогераў (фота)

На нажах: журналісты супраць блогераў (фота)

Фота Сяргея ГРАБОЎСКАГА

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»