Унучка і бабуля вярнуліся ў пятніцу ўвечары.
15 красавіка адбудзецца суд, які вырашыць далейшую меру стрыманьня для Вольгі Класкоўскай, якая падазраецца ў замаху на забойства мужа.
Беларускі дыплямат у Латвіі меў тэлефонную размову з Вольгай, – паведаміла Людміла Класкоўская. – Ён распавёў, што Вольга трымалася добра, размаўляла спакойна. Зь ягоных словаў, яна разумее, што ёй можа належаць пакараньне.
Самой Людміле Класкоўскай пабачыцца з дачкой не дазволілі. Аднак па выніках сустрэчы з адвакатам яна камэнтуе магчымыя падрабязнасьці таго, што здарылася паміж Вольгай і яе мужам Гёкаем Безгіным:
«Вольга напярэдадні здарэньня падала на мужа пашыраную заяву ў паліцыю пра хатні гвалт. І ён пайшоў зь ёю на кантакт, каб угаварыць заяву забраць. Выманіў яе на спатканьне з Адэмам (меншы сын Вольгі – рэд.), замкнуў у кватэры і патрабаваў, каб яна заяву забрала. Наколькі я ведаю, яна адмовілася. А далей адбылося тое, што адбылося».
Людміла Класкоўская лічыць, што Вольга стала ахвярай правакацыі з боку мужа. Зь яе словаў, Гёкай Бэзгін прымаў псыхатропныя лекі паводле рэцэпта, бо ў яго былі праблемы з псыхікай, зьменамі настрою, сном.
Невядома, дзе знаходзіцца меншы сын Вольгі Класкоўскай – дзевяцімесячны Адэм. Раней паведамлялася, што ён можа быць у сваякоў яе мужа, аднак гэтая інфармацыя не пацьвердзілася.
30 сакавіка Вольгу Класкоўкую затрымалі ў Швэцыі па падазрэньні ў замаху на забойства мужа.
Ёй пагражае ад 2 да 12 гадоў турмы. У выпадку абвінаваўчага прысуду яна застанецца адбываць тэрмін у швэдзкай турме – лічыць яе маці Людміла Класкоўская.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!