Пасля КНР, дзе рэальная лічба пакаранняў невядомая, найбольш пакаранняў летась было выканана ў Іране (314), Іраку (129), Савудаўскай Арабіі (79) і ЗША (43).

ЗША былі адзінай краінай у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках, дзе каралі смерцю ў 2012 годзе, прысуды былі выкананыя ў 9 штатах. З іншага боку, Канэктыкут стаў 17-м штатам ЗША, які скасаваў смяротнае пакаранне.

ЗША і Японія – дзве краіны ў «вялікай васмёрцы», дзе караюць смерцю.
Латвія летась стала 97-й краінай, якая выдаліла смяротнае пакаранне са свайго крымінальнага заканадаўства. Індыя і Пакістан у 2012 годзе аднавілі выкананне пакаранняў смерцю пасля працяглага перапынку.

Перформанс за адмену смяротнай кары, Мінск, 2009

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»