Як паведамляе сёння “Rzeczpospolita”, сума канфіскаваных на ўсходняй мяжы тавараў склала летась больш за 20 млн. далараў. Палову гэтай сумы складае кантрабанда з Украіны, рэшта – з Беларусі і Калінінградскай вобласці.

Асабліва ўражвае павелічэнне кантрабандных нарктотыкаў праз беларуска-польскую мяжу. У 2012 годзе было канфіскавана ў два разы больш наркатычных сродкаў, чым год раней.

Вырасла таксама колькасць беларусаў-нелегалаў. Летась польская памежная варта затрымала 447 грамадзян Беларусі, якія спрабавалі нелегальна перакрочыць дзяржаўную мяжу Польшчы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»