“KaliLaska” – класічны прыклад чэрыці-шопаў ці своеасаблівых сэканд-хэндаў. Першыя падобныя крамы з’явіліся яшчэ ў ХIХ стагоддзі ў Брытаніі. “Армія выратавання” збірала паношанае адзенне і старыя хатнія рэчы, каб па сімвалічных коштах перадаваць іх небагатым людзям. Сёння па ўсёй Брытаніі працуюць сеткі крамаў Oxfam. У апошнія дзесяцігоддзі прыносіць туды рэчы і шукаць сабе абноўкі стала модным, рэчы там набываюць людзі рознага дастатку.

Першы беларускі чэрыці-шоп створаны для дапамогі тым, хто мае ў гэтым патрэбу: бяздомныя, шматдзетным сем’і, прытулкі для жывёл.

Згодна з абвесткай, крама, якая адчыніцца 5 красавіка, будзе працаваць наступным чынам:

“ Мы прымаем у людзей не патрэбныя ім, але карысныя рэчы.

Супрацоўнікі крамы іх сартыруюць: самае прыгожае і практычнае паступае ў продаж у краму, усё астатняе размяркоўваецца па мясцовых дабрачынных арганізацыях.

Сродкі, атрыманыя ад продажу, ідуць на пакрыццё выдаткаў: арэнда, падаткі, у перспектыве – зарплата прадаўцу.

Усё, што застаецца пасля пакрыцця выдаткаў, мы будзем выкарыстоўваць на розныя сацыяльныя праекты: ад гарачага харчавання для бяздомных да дабрачынных канцэртаў”.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»