Даклад, прысвечаны сучасным пагрозам, кіраўнік разведкі прадставіў у аўторак у адпаведным сенацкім камітэце.

У дакладзе Клэпера, як перадае РІА “Новости”, гаворыцца, што Аляксандр Лукашэнка перажыў крызіс, які стаў найбольш моцнай пагрозай яго ўладзе з 1994 года.  Фінансавая дапамога з боку Расіі нівеліравала большасць негатыўных наступстваў гэтага крызісу, а таксама прывяла да паступовага згасання апазіцыйнага руху.

“Разам з тым, эканамічная сітуацыя ў Беларусі застаецца хісткай, і адмова Лукашэнкі ад структурных рэформаў стварае верагоднасць таго, што краіна ўступіць у новы эканамічны крызіс у 2013 годзе”, — адзначаецца ў дакуменце.

Фота — mail.ru

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»