Такі варыянт, адзначаюць эксперты Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) у чарговым выпуску Беларускага знешнепалітычнага індэкса (студзень – люты 2013 года), быў бы выгадны і тым і іншым, і мог бы стаць добрай асновай для нармалізацыі адносін на вышэйшым узроўні. У гэтым выпадку «Сям’я» атрымлівала б звышпрыбыткі, не плацячы падаткі ва ўкраінскі бюджэт, а беларускія ўлады змаглі б мінімізаваць экспартныя плацяжы Расіі.

Такі сцэнар, лічаць аналітыкі, праўдападобны, але гіпатэтычны. Таму што адносіны паміж дзвюма краінамі ўступілі ў паласу поўнай нявызначанасці і амаль няма ніякай дакладнай інфармацыі, якая б дазволіла рабіць больш абгрунтаваныя прагнозы.

Тым не менш эксперты адзначаюць, што, магчыма, пачынаючы гандлёвыя войны з Беларуссю, афіцыйны Кіеў такім вось спосабам спрабуе дэманстраваць свае казыры ў таргах з Крамлём. А маўчанне Мінска, магчыма, тлумачыцца тым, што Крэмль наўмысна правакуе Кіеў, каб потым увесці абмежаванні для яе ў рамках усяго Мытнага саюза, і тым самым адправіць Украіну ў эканамічны накаўт.

Як адзначаецца ў маніторынгу, у студзені-лютым адбылося рэзкае абвастрэнне гандлёвых супярэчнасцяў паміж краінамі, прычым у дзвух найбольш крытычных сферах – нафтапрадукты і сельгаспрадукты. Больш за тое, прасочваецца заканамернасць: абвастрэнне гандлёвых адносін адбываецца ў перыяды, калі ўрад Украіны пакідае чарговы куратар двухбаковых адносін. Так было ў пачатку мінулага года, калі ўрад пакінуў Андрэй Клюеў, так адбылося і зараз, пасля адстаўкі Пятра Парашэнкі. Відавочна, сітуацыя пагаршаецца тым, што кадравы склад новага ўрада Украіны практычна цалкам пазбаўлены як сур’ёзнага палітычнага, так і кіраўніцкага ўзроўню. У такой сітуацыі з’яўляюцца дадатковыя спакусы для самога прымітыўнага лабізмам.

Поўны тэкст маніторынгу можна прачытаць на сайце BISS (http://belinstitute.eu/).

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»