Вясной мінулага году быў зроблены рамонт, пафарбавалі фасад, дом стаў выглядаць як новы. Летам будаўнікі раскрылі дах, але не прыкрылі яго. Летам і восенню дажджы залівалі дах, але тады стары будынак яшчэ трымаўся. Вада пацякла толькі цяпер, калі пачаў таяць снег. Гарышча ўсё ў вадзе, новыя страпілы, якія паклалі замест добрых і якасных старых, пачарнелі і на іх з’явіўся грыбок.

У кватэрах ад вільготнасці сапсавалася мэбля і бытавая тэхніка. Абваліўся тын, зваліліся шпалеры… Жыхары верхніх паверхаў пачалі перасяляцца ў арандаваныя кватэры. Просьбы жыхароў зрабіць усё неабходнае, каб прадухіліць псаванне дома і маёмасці, не далі плёну. Мясцовая газета “УзГорак” задае пытанне: хто будзе кампенсаваць людзям сапсаваную маёмасць і хто будзе несці адказнасць за гэтую сітуацыю?

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»