Нагадаем, суд пачнецца над кіроўцам, які на “Порш Каене” збіў насмерць 9-гадовага мінскага школьніка 13 лістапада 2012 года. Здарэнне адбылося каля школы №23 у сталічным мікрараёне Сухарава.

Кіроўцу вінавацяць паводле крымінальнага артыкулу «парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасьці смерць чалавека».

Да суда кіроўца знаходзіцца пад вартай, яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»