Групу ўзначальвае кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Віктар Талмачоў. Да збору подпісаў у абарону вакзала далучыліся сябры ТБМ, Рух “За Свабоду” (зварот падпісаў у тым ліку Аляксандр Мілінкевіч) і іншых грамадскія арганізацыі.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы са шкадаваннем адзначае, што атрыманне інвестыцыйных грошаў для кіраўніцтва горада важней за інтарэсы жыхароў і дадае, што шлях бясконцага прыцягнення сродкаў, якія потым прыйдзецца вяртаць, неэфектыўны для эканомікі.

Надзею на тое, што сумеснымі намаганнямі грамадскасць мае шанс скарэктаваць планы мінскіх уладаў і расійскіх інвестараў, дае гісторыя змагання за Севастопальскі парк і размешчаны на яго тэрыторыі водазабор. Водазабор “Зеляноўка” у 2006 годзе спрабавалі знішчыць пад выглядам стварэння 3-га аўтамабільнага кальца праз Севастопальскі парк. Пад ціскам грамадскасці праект быў адхілены. Чыноўнікі абяцалі пакінуць парк у спакоі да 2020 года.

Подпісы ў абарону вакзала будуць накіраваны ў Мінгарвыканкам і ў рэдакцыю газеты “Народная Воля”.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»