«Запусціць у тры змены — гэта не праблема. А куды падзець прадукцыю? І ў тры змены — не забой і мяса, а менавіта прадукты перапрацоўкі — каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты, кансервы. Вось гэта ўсё. Дзеля таго, каб не сыравіну адпраўляць у Расію, а перапрацаваную прадукцыю. Мяса на паўтушах — гэта сыравіна».
Пераважна такую мясную прадукцыю і адпраўляюць беларускія камбінаты ў суседнюю краіну. На іншую ў Расіі знаходзяцца пастаўшчыкі з той жа Паўднёвай Амерыкі:
«Мяса з Амерыкі яны бяруць ужо абваленае, адсечанае. А калі мы прапануем такое мяса, дык яно не канкурэнтаздольнае з амерыканскім, бразільскім мясам — у нас, нягледзячы на тое, што бліжэй вазіць, сабекошт яго значна вышэйшы. Яны з задавальненнем узялі б наша мяса, калі б кошт яго быў такім альбо ніжэйшым, чым бразільскага».
Сыравінны экспарт мясной прадукцыі характэрны і для іншых мясакамбінатаў. Пра гэта, у прыватнасці, кажуць і жлобінскія перапрацоўшчыкі:
Суразмоўца не хавае, што гандляваць з суседкай цяперашнім асартымэнтам мясной прадукцыі становіцца ўсё больш складана, і асабліва па ўстаноўленых «зверху» цэнах:
«Як у любога пакупніка, у Расіі вельмі жорсткія патрабаванні да якасці тавару, які пастастаўляецца. Апрача таго, кожны выбірае цану. Усе ж добра ведаюць: мы грузім па індыкатыўных цэнах (індыкатыўная — такая цана, ніжэй за якую нельга прадаваць). Сёння ведаем па чутках: там Украіна завезла мяса ў Расію, там з Аргентыны прывезлі. Натуральна, цэны ў іх ніжэйшыя».
Спецыяліст Гомельскага мясакамбіната, звязаны з пастаўкамі прадукцыі за межы краіны, лічыць, што адказы на памеры мяснога экспарту трэба шукаць у Міністэрстве сельскай гаспадаркі, бо залежаць яны найперш ад цэнаў:
«У нас экспартныя цэны фармуе Міністэрства сельскай гаспадаркі. Лепей у іх запытацца, на падставе чаго яны рэгулююць цэны».
Дарэчы, сёлета аграпрамысловая галіна Беларусі мусіць атрымаць ад экспарту сваёй прадукцыі 7 мільярдаў долараў прыбытку. Гэтага запатрабаваў ад аграрнікаў кіраўнік дзяржавы.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!