Вечарына ладзіцца 1 лютага невыпадкова. Менавіта ў гэты дзень выйшаў зварот Літоўскага правінцыяльнага камітэта на чале з Кастусём Каліноўскім да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу. А 2 лютага – дзень нараджэння Каліноўскага.

У праграме вечарыны, якая пройдзе ў штаб-кватэры Партыі БНФ, гісторык Алесь Смалянчук распавядзе пра паўстанне і паразважае пра яго ролю ў станаўленні беларускай нацыянальнай самасвядомасці.

Выступяць Аляксандр Мілінкевіч і Уладзімір Някляеў, лідары Руху “За Свабоду” і кампаніі “Гавары праўду”, якія з’яўляюцца сустаршынямі аргкамітэту па адзначэнні Году Каліноўскага.

Запланавана падпісанне паштовак палітвязням з выявамі, прысвечанымі падзеям 1863 году. Напрыканцы імпрэзы адбудзецца канцэрт.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»