Два гады адбываўся збор успамінаў і матэрыялаў для архіву камуністычных рэпрэсіяў у Беларусі http://represii-by.info/index.php?newsid=1403, цяпер тыя матэрыялы, якія ужо ёсць у архіве і тыя, якія будуць дасылацца, вырашылі размясціць у віртуальным музеі.
Для гэтага арганізатары абвясцілі пошук валанцёраў, Вэб-праграмістаў, архівістаў і кантэнт-менеджараў, відэааператара і мантажора для запісу і апрацоўкі відэаўспамінаў сведкаў камуністычных рэпрэсій у Беларусі, а таксама фатографа, дызайнера і музейшчыка для афармлення экспазіцыі Музея.
Колькасць сяброў суполкі актыўна павялічваецца і таму арганізатары спадзяюцца, што да яе працы далучацца гісторыкі і краязнаўцы.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!