Кампрамісу не знайшлі і найбольш актыўныя грамадзяне сфармавалі групу для збору подпісаў супраць будаўніцтва. Дапамогу грамадзянам аказваюць актывісты «Еўрапейскай перспектывы”, якія маюць досвед абароны зялёных зон і барацьбы з так званым ушчыльненнем.

Актывіст Дзяніс Кобрусеў кажа: «Хоць сам праект і глядзіцца сімпатычна, але ёсць шмат пытанняў па выбары месца яго размяшчэння, і па захаванні розных горадабудаўнічых нормаў і заканадаўчых працэдур. Падрабязна ўсё распісана ў калектыўным звароце. Шкадаванне выклікае той факт, што ініцыятыва чарговай будоўлі ў водна-зялёным дыяметры Мінска, які з’яўляецца унікальным аб’ектам, належыць не інвестару, а Мінгарвыканкаму, які адказны за яго захаванне”.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»