Пра тое, што адбылося ў суботу 5 студзеня на прадпрыемстве пасля стыхійнага мітынга работніц, распавяла адна з іх, Галіна Марчук:

“Удалося сустрэцца так, што а-ёй-я-ёй. Дырэктар сказаў, што Сямашка не хоча з намі сустракацца. Падманулі, сказалі, што тут ён. А потым тэлефануюць з цэха, кажуць, ён ужо ў цэхах ходзіць. Ахова не пускала. Але мы прарваліся, пабеглі. Каля ткацкага цэха выходзім. Дырэктар як убачыў, мы думалі, што памрэ. А Сямашка крычаў — не думаў, што мы прарвемся. Рукой махаў, крычаў…”

Таксама ён спрабаваў звесці справу на жарт, маўляў, “чаго вы сварыцеся на дырэктара, ён добры”, кажа Галіна Марчук. Але работніцы даводзілі, што канвеер стаіць ужо 9 месяцаў.

Са словаў спадарыні Марчук, дырэктар Леанід Шоўкавы паабяцаў поўную занятасць работніц у студзені і лютым, а фінансавы дырэктар казала пра заробак у тры-тры з паловай мільёны наўзамен цяперашніх 300-400 тысячаў рублёў.  Першы віцэ-прэмьер паабяцаў прыехаць у сакавіку, і калі абяцанні не будуць выкананыя, звольніць дырэктара “Дываноў Брэста”.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»