ДТЗ адбылося ў 30-ці кіламетрах ад Мінска недалёка ад вёскі Шэпель. Аўтамабіль “ВАЗ”, якім кіраваў 57-гадовы кіроўца ў бок Мядзела, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў Peugeot 806.

У выніку аварыі загінуў сам кіроўца “Жыгулёў” і 50-гадовы пасажыр, які знаходзіўся побач з ім на пярэднім сядзенні. Яны абодва не былі прышпіленыя рамнямі бяспекі. Яшчэ адзін пасажыр, які знаходзіўся на заднім сядзенні, выжыў. Ён знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі.

У гэтай аварыі пашцасціла 59-гадоваму кіроўцу Peugeot 806. Ён у аварыі не пацярпеў.

У Дзржаўтаінспекцыі высвятляюць прычыну, па якой кіроўца “Жыгулёў” выехаў на паласу сустрэчнага руху. На аўтамабілях былі зімовыя шыны.

Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа па арт. 317, ч. 3 КК РБ (Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш чалавек).

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»