За званне лепшага спевака праекта змагаліся чатыры ўдзельнікі — беларус Яўген Літвінковіч з Жодзіна, Аіда Нікалайчук, Дзмітрый Сысоеў і Аляксей Смірноў.
Беларус выканаў дзве кампазіцыі. Першая песня — легендарны хіт “Voyage Voyage” гурта Desireless, а другая — “Ён быў старэйшы за яе” гурта “Машина времени”. Акрамя добрага выканання песень Літвінковіч здзівіў усіх яшчэ і сваім танцам падчас выканання “Voyage Voyage”.
Па выніках галасавання гледачоў Літвінковіч разам з Аідай Нікалайчук і Аляксеем Смірновым выйшаў у наступны раўнд фіналу. Наступны эфір шоў адбудзецца 29 снежня а 19-й паводле ўкраінскага часу. Галоўны прыз конкурсу — два мільёна грыўняў (каля 250 тысяч долараў).
Нагадаем, вясной сёлета Яўген Літвінковіч ужо стаў адкрыццём конкурсу “Украіна мае талент”.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!