Пры гэтым плануецца павысіць якасць страхавання за кошт змянення падыхода да вызначэння пашкоджання і павелічэння ліміту адказнасці.

Па звестках генеральнага дырэктара Беларускага бюро па транспартнаму страхаванню Антона Аўсейкі, сёлета за 9 месяцаў унёскі аўтаўладальнікаў склалі 400 мільярдаў рублёў. Гэта амаль у два разы больш, чым у мінулым годзе. Ён прапануе павысіць памер выплат па “аўтагражданцы”, паколькі ў апошнія гады назіраецца рост страхавых выплат над аб’ёмам унёскаў.

Сёння ліміт адказнасці складае 10000 еўра. Прапануецца павялічыць яго ў два разы. 

Што да выплат па еўрапратаколу, які дазваляе удзельнікам ДТЗ дамовіцца паміж сабой без выкліка ДАІ (калі сума ўрону складае не больш за 200 еўра), то памер кампенсацыі можа быць павялічаны да 400 еўра. Еўрапратаколам скарысталася невялікая колькасць аўтаўладальнікаў – 7% ад агульнай колькасі ДТЗ.

Між тым, так званы еўрапратакол, які пачаў дзейнічаць у Беларусі з 2010 года, дазваляе не выклікаць супрацоўнікаў ДАІ:

калі удзельнікі ДТЗ прыйшлі да ўзаемнай згоды;

у ДТЗ пашкоджана не больш за 2 аўтамабілі;

урон не перавышае 200 еўра;

урон нанесены толькі маёмасці, а не жыццю і здароўю людзей.

Да таго ж, абодвы кіроўцы павінны быць цвярозымі, мець пасведчанні, страхоўкі і г.д. Тады можна без ДАІ падпісаць паведамленне аб аварыі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»