У 13.30, літаральна праз гадзіну, як пачаўся невялічкі снегапад, на вуліцы Янкі Купалы на слізкай дарозе ля прыпынку “Оперны тэатр” забуксавалі тралейбусы. У выніку на прылеглай да Янкі Купалы вуліцы Куйбышава спыніліся больш за дзясятак тралейбусаў. Абураныя пасажыры выходзілі і крочылі да вуліцы Багдановіча, каб там перасесці на нейкі іншы транспарт.

Некаторыя падыходзілі да кіроўцаў тралейбусаў і кантралёраў, якія затрымаліся разам з пасажырамі, і выказвалі ім свае прэтэнзіі. Пасажыры запытвалі, чаму на дарогах няма тэхнікі з пяском, чаму першы снег заўсёды становіцца для горада “днём бляхара”.

У беларускай сталіцы не было такога снегу, як у суседняй Польшчы і Расіі, дзе за некалькі гадзін выпала месячная норма ападкаў. Але і маленькай завірухі аказалася дастаткова, каб паралізаваць рух грамадскага транспарту.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»