Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка, праблемы на мяжы пачаліся яшчэ 30 лістапада. “Пропуск ідзе вельмі марудна і на ўезд, і на выезд”, — сказаў ён.

Паводле даных пагранічнікаў, на 7.00 1 снежня ў “Брузгах” на выезд стаяла 450 легкавых аўтамабіляў (рэкорд за ўвесь час функцыянавання пункта пропуску. — БелаПАН.), у “Бераставіцы” — 150, “Брэст—Цярэспаль” — 150, “Дамачава” — 75, “Пясчатцы” — 80.

Аналагічная сітуацыя назіраецца і на ўезд у Беларусь: машыны стаяць у чарзе па восем гадзін.

Поделиться ссылкой: