Нагадаем: 11 лістапада мытнікі забралі 41 альбом з мінулагодняга конкурсу BELARUS PRESS PHOTO – 2011 ў фотакарэспандэнтаў Юліі Дарашкевіч і Аляксандра Васюковіча. 23 лістапада мытнікі паведамілі Васюковічу, што “друкаваная прадукцыя прызнаецца незаконнай і падлягае знішчэнню”.

Між тым, у журы конкурсу BELARUS PRESS PHOTO – 2011 сярод іншых былі і расійскія журналісты: кіраўнік маскоўскага бюро «Associated Press» Аляксандр Землянічэнка, блогер Рустэм Адагамаў, а таксама сузаснавальніца Фонду журналістыкі, фатограф «Agency. Photographer.ru» Ліза Фактар.

Адказ ад маскоўскіх уладаў ініцыятарка пікету журналістка Вікторыя Іўлева павінна атрымаць у панядзелак.

Поделиться ссылкой: